У беспрацоўнага мінчаніна канфіскавалі тэлефоны на суму мільярд рублёў
Буйная здабыча трапілася праваахоўнікам на рынку ў Ждановічах.
У аўтамабмілі "БМВ 350", які належыць 24-гадоваму хлопцу, міліцянты і мытнікі знайшлі ажно 751 мабільны тэлефон і 11 навігатараў замежнай вытворчасці без адпаведных дакументаў. Агульны кошт тэхнікі складае больш як мільярд рублёў, паведамляе БелТА.