У браму Сан-Марына не забілі пенальці, але патрапілі ў твар фатографу
Здарэнне адбылося падчас апошняга адборачнага матчу маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па футболе, які праводзіла ў Барысаве зборная Беларусі.
Беларускія футбалісты выйгралі у Сан-Марына з мінімальным лікам 1:0. Пры гэтым доўга не маглі забіць гол, не рэалізавалі пенальці. А госці ад 39-й хвіліны гулялі ў меншасці!
Як паведамляе сайт goals.by, Сяргей Новік біў у бок брамы, а патрапіў мячом у твар фотакарэспандэнткі Надзеі Бужан. З падазрэннем на пералом носа яе павезлі ў бальніцу...
Фота — goals.by