У Брэсце Дзедаў Марозаў суправаджалі міліцыянты (фота)

Са словаў маёра Наталлі Сахарчук, кіраўніка аддзела прапаганды і агітацыі Брэсцкай абласной ДАІ, агулам 31 снежня абыходзілі дзяцей па спісах сацыяльных службаў 4 брыгады “Дзед Мароз + Снягурка-міліцыянт”.

Некаторыя дзеці здзівілі Дзеда Мароза асаблівымі талентамі. Прыкладам, двое не распавядалі вершыкі або казкі, як звычайна, а спявалі Дзеду песні.