У Брэсце ізалююць актывістаў штабоў альтэрнатыўных кандыдатаў

Да следчага па крымінальнай справе ўскрыцця ўласнай кватэры выклікалі актывістку Аляксандру Худасоўцаву, нягледзячы на выхадны і дзень выбараў.

Кіраўніка Брэсцкага аддзялення Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянціна Лазарэнкава падазраюць у перавозе наркатычных сродкаў. Лазарэнкаў перадаў, што знаходзіцца ў Бярозе, знаёміцца з пратаколам.