У Брэсце распачаўся тыдзень вясельнага фотаздымку (фота)
У праграме мерапрыемства — адразу 2 фотавыставы, а таксама семінар для нявест.
Адкрыццё экспазіцыі творчага аб'яднання Dream Wedding адбылося 3 лістапада ў фае кінатэатра "Беларусь". У выставе прымаюць ўдзел 7 брэсцкіх фатографаў са сваімі працамі, зробленымі ў леташнім сезоне.
"Вясной гэтага году ў нас ужо была падобная выстава, але цяпер мы вырашылі зрабіць больш маштабнае мерапрыемства: 2 выставы і так званы семінар для нявест. На семінар запрашаем патэнцыйных нявеcт, якія ў 2013 годзе плануюць вяселле. Мы распавядзем, як арганізаваць вяселле без стрэсаў і нейкіх перашкодаў. Ну і да таго ж навучым, як стварыць гарманічны вобраз жаніха і нявесты", — распавяла Еўрарадыё адна з арганізатараў мерапрыемства, фатограф Вера Яромава.
Фотавыставы будуць працаваць з 3 па 11 лістапада. Другая экспазіцыя прадстаўлена ў гатэлі “Эрмітаж”, дзе 10 лістапада і адбудзецца той самы бясплатны семінар для нявест.

