У Брэскай вобласці польская фірма адновіць гістарычны касцёл
У касцёле Святой Троіцы, які знаходзіцца ў вёсцы Воўчын, ужо два гады вядзецца рэстаўрацыя.
Як вядома, у гэтым касцёле быў пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Пінская епархія, якой належыць храм, запрасіла на аднаўленне святыні польскую фірму “Рэнаватар”.
У Беларусі “Рэнаватар” ужо аднаўляў мінскуў катэдру Святой Дзевы Марыі. А ў Пінску касцёл Унебаўзняцця Дзевы Марыі і францішканскі кляштар.