У брэстаўчаніна знялі адбіткі пальцаў проста ў зале суда (фота)
Пасля гэтага суддзя закрыла справу.
На брэстаўчаніна Сяргея Вельгаса міліцыянты склалі пратакол. У дакуменце запісалі, што ён “катэгарычна адмовіўся праходзіць дактыласкапію”. Працэс над праграмістам Вельгасам праходзіў сёння ў судзе Ленінскага раёна Брэста. Велгас кажа, што адмовіўся ад позвы, якую яму прынеслі дахаты, бо яму “не пасаваў пазначаны там дзень — 18 снежня 2011 года”.
"Як ваеннаабавязаны і законапаслухмяны грамадзянін”, Вельгас выказаў згоду “адкатаць пальцы” ў любы прымальны для яго час пры наяўнасці прыдатных умоваў. Суддзя Алена Дзенісенка, апытаўшы двух сведкаў-міліцыянтаў, прапанавала брэстаўчаніну прайсці дактыласкапію ў судзе. Так і зрабілі.
Дарэчы, пакуль доўжыўся суд, жонка Сяргея Вельгаса паспела напісаць верш.