У Брэсце ДАІ правядзе сярод кіроўцаў розыгрыш спецыяльных прызоў
Ён пройдзе ў рамках
акцыі “Час пераабувацца”. Прафілактычная акцыя праходзіць
з 10 па 19 лістапада на вуліцах з найбольш інтэнсіўным рухам.
Ён пройдзе ў рамках акцыі “Час пераабувацца”. Прафілактычная акцыя праходзіць з 10 па 19 лістапада на вуліцах з найбольш інтэнсіўным рухам. Супрацоўнікі ДАІ правяраюць, на якіх шынах ездзяць аўтааматары, а таксама прапануюць кіроўцам запоўніць анкеты ўдзельнікаў розыгрышу прызоў. Іх уладальнікі стануць вядомыя 19 лістапада. Сярод кіроўцаў, якія ўжо ездзяць на зімовых шынах, будуць разыграныя тры камплекты аўтакасметыкі. А сярод тых, хто яшчэ не "пераабуўся" -- бясплатны шынамантаж, паведамляе БелаПАН.