У Брэсце лягчэй за ўсё знайсці працу прадаўцам і швачкам
Яшчэ паўгода таму ў гэтым спісе былі і будаўнікі, аднак цяпер у галіне — прыкметны спад.
Як пiша газета "Брестский вестник", на 1 снежня ў горадзе зарэгістравана каля 1200 беспрацоўных. У базе гарвыканкама можна знайсці больш за 2300 вакансій. Афіцыйны ўзровень беспрацоўя — менш за 1%.
Больш за ўсіх запатрабаваныя на рынку працы гандлёвыя працаўнікі і швачкі. Сярод эканамістаў прапанова перавышае попыт: на 13 спецыялістаў — усяго 7 вакансій. Прычым, усе працадаўцы хочуць атрымаць супрацоўніка з вышэйшай адукацыяй і досведам працы.