У Брэсце на помнік 1000-годдзя горада прыварвалі скрадзеныя дэталі (фота)
На барэльеф вярнулі дзіду і меч ратнікам, ды сонечныя батарэі касмічнай станцыі.
Да помніка падагналі МАЗ з перасоўнай электразваркай. Больш тонкія медныя элементы прыпайвалі пры дапамозе газавай гарэлкі.
Нагадаем, 1000 гадоў Брэсту афіцыйна споўніцца у 2019 годзе. Помнік, прысвечаны гэтай даце, быў адкрыты тры гады таму назад. Некаторыя дэталі з помніка зніклі сёлета.




