У Брэсце невядомы графіціст упрыгожвае дамы "пад знос" (фота)

Упрыгожанні з'яўляюцца на дамах “польскага часу” па вуліцах 17 верасня і Астроўскага. З іх ужо некалькі гадоў таму адсялілі жыхароў. Будынкі стаяць у непрывабным стане, з разбітымі шыбамі ды адчыненымі дзвярыма.

Сярод графіці ёсць забаўныя птушкі, сабакі і нават вусень з беларускім арнаментам. Ніхто з насельнікаў бліжніх дамоў не ведае пра аўтара гэтай часовай галерэі. Праўда, некаторыя з твораў ужо замалявалі адпаведныя службы.