У Брэсце пачалі ўстанаўліваць на помнік "Пагоню" (фота)

Гарэльеф - гэта частка аўтарскай канцэпцыі брэсцкага скульптара Аляксея Паўлючука. Яго размяшчаюць пад шасцю скульптурамі на барабане помніка.

Адзін з эпізодаў гарэльефа прысвечаны Грунвальдскай бітве 1410 года. На выяве анёл багаслаўляе ваяроў берасцейскай харугвы. У аднаго з іх у руках сцяг з гербам "Пагоняй". На шчыце іншага – лук з накіраванай угару стралой – герб Брэста.



Працоўныя кажуць, што да канца красавіка ўсё паставяць, усталююць і нават адпаліруюць.