У Брэсце партыі адмовілі ў юрыдычным адрасе па месцы жыхарства кіраўніка

Пра адмову паведаміла кіраўнічка гарадской арганізацыі партыі Левых “Справядлівы Свет” Людміла Дзенісенка:
“Было рашэнне гарвыканкама. Мы падавалі заяву, каб у маім доме дазволілі размясціць юрыдычны адрас. Усе працэдуры былі захаваныя, санстанцыя прыязджала, пажарнікі, далі “дабро”. Учора клерк сказаў, што ўжо падпісвае. А сёння патэлефанавалі і паведамілі, што адмовілі ў размяшчэнні юрыдычнага адраса. Сказалі, можаце абскардзіць. Таксама трэба пераводзіць частку дома ў нежылы фонд”.
І гэта прытым, што праўладныя партыі маюць офісы ў дзяржаўных будынках і плацяць за іх сімвалічныя сумы, кажа спадарыня Дзенісенка.