У Брэсце прадаецца гарэлка ў футбольных мячах (фота)
Мячы празрыстыя, зробленыя са шкла.
Гэта дакладная імітацыя славутых “плямістых” футбольных мячоў, сшытых з пяцікутных элементаў. Шкляны мяч змяшчае адзін літр гарэлкі.
Прадаўцы кажуць, што бутэлькі ў форме аўтамата карысталіся большай папулярнасцю: “Мабыць, футбалісты п’юць менш за вайскоўцаў”.
