У Брэсце прадаюцца дызайнерскія вазы ў выглядзе грушы для клізмы (фота)
Вазы для кветак дакладна, нават у колеравай гаме (яны цагляна-памаранчавыя) паўтараюць звычайную гумовую грушу для клізмы.
Адно што яны або керамічныя, або з каляровай пластмасы і змяшчаюць па два-тры літры вадкасці.
