У Брэсце спраўдзілі мару Мікіты Хрушчова і робяць каўбасу з рыбы (фота)

Слова “ветчина” слоўнікі рускай мовы вызначаюць як “мяса вэнджанага свінога кумпяка”. Па-беларуску гэта, адпаведна, “вяндліна, шынка, кумпяк”.

Рыбны далікатэс каштуе каля 90 тысячаў рублёў за кілаграм. Знайсці яго можна практычна толькі ў фірмовых крамах “Санты Імпэкс”. Прыватныя гандляры кажуць, што людзі купляюць “хрушчоўскія каўбаскі” не надта ахвотна, таму іх не замаўляюць.

Дарэчы, экстравагантны савецкі лідэр 1960-х гадоў Мікіта Хрушчоў праславіўся ў свой час шматлікімі афарызмамі. У іх ліку — і фраза “Найлепшая рыба — гэта каўбаса”.