У Брэсце затрымалі міліцыянта, калі таму давалі хабар — 2500 долараў

Як паведамляе БелаПАН, афіцэр аднаго з брэсцкіх РАУС атрымаў валюту ад 30-гадовага беспрацоўнага. Ён абяцаў дапамагчы яму ўхіліцца ад крымінальнай адказнасці. Дзеля гэтага нейкім службовым асобам праваахоўных органаў трэба было перадаць 12 тысяч долараў. Цяпер міліцыянт знаходзіцца ў следчым ізалятары УКДБ па Брэсцкай вобласці, Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа.