У Брэсцкай крэпасці ўскрытыя новыя пахаванні чырвонаармейцаў
За учорашні дзень вайскоўцы пошукавага спецбатальёна Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь знайшлі 7 парэшткаў і яшчэ адзін медальён.
Медальён у дрэнным стане. Пошукі працягваюцца. Сябра міжнароднай ініцыятывы аматараў гісторыі, якія знайшлі два гады таму фота варонкі ад артсістэмы “Тор” з пахаваннямі.
“Колькасць пахаванняў, якія мы чакаем, каля 50-60. Гэта толькі ў гэтай варонцы. У іншых павінна быць прыкладна столькі сама. Да прыезду Гітлера і Мусаліні 26 жніўня 1941 года ў крэпасці наводзілі парадак, і каб не капаць магілы, чырвонаармейцаў, жанчын, дзяцей, а таксама звяроў, коней звальвалі ў варонкі”, — распавёў брэстаўчанін Юрый Грудовік.
Усяго ў Брэсцкай крэпасці было каля 30 варонак ад 2-тонных снарадаў сістэмы “Тор”, сказаў ён. Было зроблена 36 стрэлаў, 3 снарады не разарваліся, некалькі ўпалі ў Мухавец.
Пасля вайны ўскрытыя былі толькі 4 варонкі на плошчы Цырыманіялаў.
