У Брэсцкай крэпасці знайшлі парэшткі 58 чырвонаармейцаў
Яны загінулі ў чэрвені 1941 года.
Пошукавыя працы праводзіліся з 11 па 26 кастрычніка. Парэшткі савецкіх салдат былі знойдзеныя недалёка ад Свята-Мікалаеўскага гарнізоннага сабора. Яны знаходзіліся ў варонцы ад снарада нямецкай марціры сістэмы "Карл".
Знайшлі варонку па здымку, зробленаму салдатам 45-й пяхотнай дывізіі вермахта, якая штурмавала ў чэрвені 1941 года Брэсцкую крэпасць. На здымку ў варонцы ляжаць целы абаронцаў крэпасці, паведамляе БелаПАН.
Урачыстая цырымонія перапахавання парэшткаў можа прайсці на пачатку лістапада.