У Брытаніі памерла апошняя ветэранка Першай сусветнай вайны

Як адзначае ВВС, жанчына не дажыла двух тыдняў да свайго 111-га дня нараджэння. Грын памерла ў сне ў ноч з суботы на нядзелю ў доме састарэлых у горадзе Кінгс Лін у англійскім графстве Норфалк.

Жанчына не брала ўдзел у баявых дзеяннях, але працавала афіцыянткай Каралеўскіх Ваенна-Паветраных Сілаў.