У брытанскім аэрапорце Хітроў з-за снегу адмянілі 1200 рэйсаў

Іншыя аэрапорты пакуль не ўносілі гэтулькі значных зменаў у расклады, але таксама рэкамендуюць пасажырам загадзя цікавіцца статусам свайго рэйсу, паведамляюць інфармагенцтвы.

Нечувана халоднае надвор’е на тэрыторыі Вялікабрытаніі ўсталявалася ў пачатку гэтага тыдня. У ноч на суботу, 4 лютага тэмпература ў шэрагу раёнаў краіны апусцілася ніжэй за 10 градусаў марозу. Метэаролагі прагназуюць пацяпленне ў Еўропе ў сярэдзіне наступнага тыдня.

Хітроў з’яўляецца найбуйнейшым аэрапортам у Вялікабрытаніі і чацвёртым па велічыні ў свеце. У 2010 годзе авіявузел абслужыў 65,7 мільёна чалавек.