Затрыманы грамадзянін Грузіі, які з нажом напаў на аддзяленне банка
Здарэнне адбылося ўчора ў абедзенны перапынак ў аддзяленні "Беларусбанка" на вуліцы Шпалернай у сталіцы.
Зламыснік захапіў 30 мільёнаў рублёў і ўцёк, паведамляе БЕЛТА. Тэлеканал "Беларусь-1" дадае, што мужчына схапіў супрацоўніцу банка, якая была каля дзвярэй, прыставіў да яе горла нож і запатрабаваў аддаць яму грошы. Пасля ён узяў і ключ ды, сыходзячы, зачыніў за сабой дзверы.
У Мінску быў аб'яўлены план перахопу "Сірэна", разасланыя арыентыроўкі. Як інфармуе тэлеканал АНТ, мужчына быў без маскі і яго твар зафіксавалі камеры відэаназірання. Раніцай 11 кастрычніка стала вядома, што затрыманы падазроны ў абрабаванні, 39-гадовы грамадзянін Грузіі, які мае часовую рэгістрацыю. Частку скрадзеных грошай ужо вярнулі.
Фота і відэа — Onliner.by