У Чарнобылі пачалі будаваць новае сховішча для радыёактыўных рэчываў
Фінансуе праект урад Вялікабрытаніі і Еўрасаюз.
У цырымоніі адкрыцця пляцоўкі прынялі удзел міністр надзвычайных сітуацый Украіны, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Вялікабрытаніі ва Украіне і першы сакратар прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза. Паведамляецца, што будаўніцтва сховішча фінансуецца ў рамках ініцыятывы краін Вялікай васьмёркі “Глабальнае партнёрства супраць распаўсюджвання зброі і матэрыялаў масавага знішчэння”.
Увод аб'екта ў эксплуатацыю запланаваны на сярэдзіну 2013 года. Мяркуецца, што сюды будуць звозіць радыёактыўныя адходы з усёй Украіны, паведамляюць інфармагенцтвы.