У чэмпіянаце Беларусі па футболе ўзнік "расісцкі" скандал

Сенегальскі паўабаронца "Тарпеда-БЕЛАЗ" Паскаль Мендзі абвінавачвае двух гульцоў салігорскага клуба ў расісцкіх выказваннях на свой адрас. Гэта адбылося 26 жніўня падчас матчу паміж гэтымі камандамі ў Жодзіне. Інцыдэнт завяршыўся тым, што сенегальца выдалілі за ўдар саперніка нагой.

Мендзі абвінавачвае Дзмітрыя Камароўскага і Аляксея Рыаса, быццам яны дражнілі яго чорным. У сваю чаргу, тыя кажуць, што сенегальскі гулец усё выдумаў. Па словах салігорскіх футбалістаў, яны сапраўды выказалі прэтэнзіі да Мендзі, але ў карэктнай форме. У адказ той, нібыта накінуўся на іх і стаў біць нагамі.

Трэнер жодзінскай каманды Вадзім Бразоўскі абараняе свайго падапечнага, перадае interfax.by. Па яго словах, Мендзі вельмі прыстойны чалавек, якога абразілі.

Фота — interfax.by