У чэмпіянаце МХЛ беларускія клубы выйгралі ў сваіх сапернікаў

Бабруйскае "Дынама-Шыннік" у авертайме выйграла ў "Амурскіх тыграў" з Хабараўска — 2:1. А мінскае "Юнацтва" разграміла ступінскі "Капітан" — 8:3.

У табліцы дывізіёна "Паўночны захад" пасля 50 матчаў "Дынама-Шыннік" з 65 ачкамі займае пятае месца. "Юнацтва" мае 55 ачкоў пасля 49 гульняў і займае сёмае месца, адзанчае БелаПАН.