У дакладзе Дзярждэпа ЗША Беларусь назвалі "аўтарытарнай дзяржавай"

У частцы дакумента, прысвечанага Беларусі, між іншым, гаворыцца пра "неапраўданыя арышты, затрыманні і зняволенні грамадзянаў", пра збіццё дэманстрантаў, ператрусы і канфіскацыі, пераслед недзяржаўных СМІ і незалежных прафсаюзаў, пра карупцыю "ва ўсіх галінах улады", пра перадвызначаныя вынікі судовых справаў.

У справаздачы Дзярждэпартамента ЗША адзначаецца, што ўлады Беларусі "да гэтага часу не прадставілі справаздачы аб палітычна матываваным знікненні людзей у мінулым", паведамляе Радыё Свабода.