У Доме-музеі Тадэвуша Касцюшкі пачалі заключаць шлюбы
За 150 тысяч рублёў работнікі пусцяць у музей, выправяць на Востраў Кахання і нават абсыплюць пялёсткамі ружаў.
Таму радзінны дом Касцюшкі абіраюць месцам для шлюбу амаль усе маладыя пары з суседняга Косава, з Івацэвічаў. А шмат хто прыязджае і здалёк, піша газета “Івацэвіцкі веснік”.
Вясельным кампаніям прапануюць фотасесію ў ківеры ды сярмязе ХVIII стагоддзя, з шабляй. Нявеста можа накласці на жаніха хамут з экспазіцыі музея. Адмыслова для вяселляў уладкаваны Востраў Кахання на возеры са столікам пад чатырма дрэвамі і месцам для вешання шлюбных замкоў. Можна паспрабаваць асобна замовіць паездку на кацеры “Паланэз” па канале Агінскага.
Супрацоўнікі музея Касцюшкі спадзяюцца, што вяселляў стане больш, калі адкрыецца палац графа Пуслоўскага на пагорку непадалёк. Яго запланавана адрэстаўраваць да канца жніўня.