У доме намесніка гендырэктара "Ювентуса" знайшлі скрадзеную карціну Шагала
Раберта Бетэга заявіў, што не ведаў пра крымінальную гісторыю нацюрморта, купіў яго ён за 175 тысяч еўра.
Як паведамляюць італьянскія СМІ, карціну знакамітага мастака, ураджэнца Беларусі Марка Шагала скралі 11 гадоў таму з амерыканскай яхты. Паводле сведчання экспертаў, яна каштуе 1 млн 200 тысяч долараў.
62-гадовы Раберта Бетэга — вядомы ў мінулым італьянскі футбаліст, гулец зборнай Італіі. Ад 2009 года ён працуе намеснікам гендырэктара футбольнага клуба "Ювентус".

Фота — liberoquotidiano.it