У Дрыбіне разабралі школу і з яе цэглы пабудавалі царкву
Новы Спаса-Прэабражэнскі храм плануюць асвяціць на Вялікдзень.
Набажэнствы ў царкве праходзяць ужо зараз. Будаўніцтва школы, з цэглы якой пабудавалі новую святыню, было замарожана 10 гадоў таму. Прыхаджане самастойна выбіралі і ачышчалі цэглу, каб яе можна было наноў выкарыстаць у будаўніцтве. Матэрыялы, якіх не хапіла пасля разборкі школы, аплацілі спонсары.