У Дуброўне прадавалі прадукты, пратэрмінаваныя болей як на паўгода
Знянацку наведаўшыся ў некалькі дубровенскіх крамаў, правяральшчыкі з Дзяржкантролю знайшлі парушэнні ў кожнай з іх.
Так, у адной не было ў продажы тварагу, солі ды яек, у другой панавала антысанітарыя. А вось у краме “Архідэя” пакупнікам прапанавалі прадукты, у якіх даўно скончыўся тэрмін прыдатнасці. Некаторыя былі пратэрмінаваныя ажно на 7,5 месяца! Агулам ежы, якая ужо мусіла “перайсці на бок зла”, на прылаўкі было выкладзена аж 22 найменні.