У Дзень закаханых хуліганы расстралялі з "пнеўматыкі" 2 аўтобусы

Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкай вобласці, тры стрэлы "з хуліганскіх памкненняў" учынілі двое беспрацоўных ва ўзросце 20 і 30 гадоў. Маршрутныя аўтобусы з пасажырамі рухаліся па вуліцы Фабрычная. Ніхто з людзей не пацярпеў, хаця і былі разбітыя тры бакавых шкла.

Міліцыя канфіскавала пісталет. За хуліганства у дачыненні маладых людзей распачатая крымінальная справа.