У Францыі затрымалі мусульманскіх пратэстоўцаў

Яны пратэставалі супраць змешчанага ў сеціве роліка да фільма "Нявіннасць мусульманаў" і карыкатур на прарока Мухамеда ў часопісе Charlie Hebdo. Сярод затрыманых шмат жанчын, апранутых у нікабы — традыцыйныя мусульманскія хусткі. Між тым, нашэнне нікабаў у грамадскіх месцах забароненае на ўсёй тэрыторыі Францыі. Пасля высвятлення асобаў усіх затрыманых адпусцілі, паведамляе РБК.

Нагадаем, што ў Парыжы ды іншых французскіх гарадах некалькі дзён дзейнічаюць узмоцненыя меры бяспекі ў сувязі з магчымымі акцыямі мусульманскіх актывістаў. 20 верасня ўлады афіцыйна забаранілі такія акцыі, абвясціўшы, што будуць разганяць іх паліцыяй.