У Ганцавічах былыя чыноўнікі адмовіліся ад прэтэнзіяў да незалежнай газеты
У Баранавіцкім судзе яны падпісалі міравое пагадненне з галоўным рэдактарам газеты “Ганцавіцкі час” Алесем Белым.
Як распавядала Еўрарадыё, былыя чыноўнікі Аляксандар Свірыд і Мікалай Рылко падалі ў суд на “Ганцавіцкі час”. Нагодай стаў артыкул, у якім распавядалася, як яны вазілі ў Брэст подпісы ў падтрымку экс-старшыні райвыканкаму Уладзіміра Столяра.
Міравым пагадненнем застаўся незадаволены намеснік галоўнага рэдактара газеты Пятро Гузаеўскі. Ён накіраваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд.