У Ганцавічах міліцыянты з аўтаматамі шукаюць рабаўніка
Прыкладна каля 17 гадзінаў у адну з прыватных крамаў Ганцавічаў забег мужчына у чорнай масцы на твары і з нажом у руках.
Рабаўнік забраў у прадаўца ўсю выручку і выскачыў з гандлёвай кропкі. Цяпер міліцыянты з аўтаматамі шукаюць парушальніка.