У гібелі яраслаўскага “Лакаматыва”, верагодна, вінаваты пілот ЯК-42
Да такой высновы прыйшлі спецыялісты Лётна-выпрабавальнага інстытута імя Громава.
Яны ўдзельнічаюць урасследаванні катастрофы пад Яраслаўлем. Серыя лётных эксперыментаў ужо завяршылася. Версія аб віне аднаго з пілотаў цалкам падцвярджаецца, паведамляюць інфармагенцтвы.
Як адзначылі ўдзельнікі выпрабаванняў, калі б другі пілот наогул ухіліўся ад кіравання, узлёт прайшоў бы нармальна. Паводле неафіцыйнай версіі, ён падчас узлёту ён па незразумелай прычына трымаў нагу на педалі тормазу.
Нагадаем, што у катастрофе пад Яраслаўлем разбілася хакейная каманда “Лакаматыў”. Разам з ёй загінулі беларускія хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук.