У Гістарычным музеі адкрылася выстава старэйшага фотамайстра Беларусі
Учора ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава прысвечаная 120-годдзю са дня нараджэння старэйшага беларускага фотамайстра, Ісаака Восіпавіча Салавей

Ісаак Салавейчык (1890-1967) фотакарэспандэнт, педагог
і фатограф у трэцім пакаленні (яго дзед і бацька былі ўласнікамі
прыватных фотаатэлье ў Гродне, Слоніме, Нясвіжы, Пружанах, Беластоку)
асвоіў прафесію ў розных яе праявах.
Ён працаваў фотакарэспандэнтам рэспубліканскіх газэт і часопісаў, выкладчыкам на шматлікіх курсах фотааматараў, пазней выкладчыкам спецыялізаванага вучылішча, якое рыхтавала фатографаў-бытавікоў.
Быў супрацоўнікам рэспубліканскіх выдавецтваў, фатограф "Белдзяржкіно", музейным фатографам.

На выставе прадстаўлены арыгіналы і копіі фатаграфічных прац Ісака Салавейчыка.
Гэта фотапартрэты дзеячоў беларускай навукі і культуры, створаныя ў перыяд 1952-1960 гг. падчас працы ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» і Дзяржаўным мастацкім музеі БССР.
Яны не проста даюць магчымасць узгадаць абліччы гэтых людзей, але дазваляюць акунуцца ў іх унутранны свет, адчуць іх характар.

Значная
частка фатаграфій на выставе прысвечана ціхаму, утульнаму Мінску
трыццатых -пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, гораду, у які
Салавейчык пераехаў у 1925 годзе і які палюбіў.

Акрамя
фатаграфій у выставачнай зале можна убачыць аўтэнтычныя часопісы і
друкаваныя выданні 1930-х гадоў з фотапублікацыямі І.Салавейчыка, а
таксама дакументальныя матэрыялы.

Нагадаем,
выстава праходзіць у межах выставачнага праекту, прысвечанага 50-годдзю
Народнага фотаклуба «Мiнск», і працягнецца да 31 кастрычнiка.
Фота: Tarantino