У Глыбокім паставяць БМП як напамін пра Афганістан (фота)
15 лютага ў Парку Перамогі ў Глыбокім адбыўся мітынг, прысвечаны 23-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана.
Прамовы выступоўцаў былі вытрыманыя ў савецкім стылі: гучалі такія выразы, як “вялікі Савецкі Саюз”, “імперыялістычная агрэсія”, “інтэрнацыянальны абавязак” і г.д.
На мітынгу сярод іншых выступіў ваенны камісар раёна Сяргей Сямёнаў. Ён паведаміў, што неўзабаве ў парку побач з помнікам воінам-афганцам будзе ўстаноўлена баявая машына пяхоты.
Дарэчы, цяпер на Глыбоччыне пражывае 110 ўдзельнікаў афганскіх падзеяў, 5 глыбачан не вярнуліся з той вайны.


