У Глыбокім шукаюць невядомых, якія зноў закідалі фарбай райвыканкам
Сёння адбылася ўжо другая акцыя, папярэдняя — 13 жніўня. У міліцэйскім пастарунку знаходзіцца грамадскі актывіст Кастусь Шыталь.
Праваахоўнікі шукаюць у Глыбокім невядомых, якія ўжо другі раз закідалі фарбай будынак мясцовага райвыканкама (папярэдні інцыдэнт адбыўся 13 жніўня). Апытваюцца мясцовыя апазіцыянеры. Кастусь Шыталь быў затрыманы пасля таго, як спрабаваў сфатаграфаваць заліты фарбай будынак.