У Гомелі машыну ўгналі, а праз пару гадзінаў вярнулі на месца

Кур’ёзны ўгон адбыўся ў Гомелі. Гаспадар старэнькага “Мерседеса” выйшаў раніцай з дома і не знайшоў сваю машыну ў двары, дзе пакінуў яе напярэдадні.

У горадзе адразу ж абвясцілі план “Перахоп”. Але дапамога міліцыі гаспадару аўто не спатрэбілася! праз нейкі час угоншчык незаўважна вярнуў аўто на месца, піша сайт abw.by.