У Гомелі судзяць дырэктара мясакамбіната і яшчэ 28 супрацоўнікаў

Як паведамляе БелаПАН, работнікаў мясакамбінату вінавацяць у хабары, злоўжыванні службовым становішчам і іншых злачынствах. Пад суд трапілі людзі самага рознага статусу — ад гендырэктара і да ахоўнікаў. Таксама пачатыя крымінальныя справы на начальнікаў цэхаў, эканамістаў і бухгалтараў. 


У судзе кажуць, што за апошні час гэта першы працэс з такой колькасцю абвінавачваных, у якіх 80 адвакатаў.