У Гомелі з дапамогай "балгаркі" абрабавалі краму на 40 мільёнаў рублёў
Безперашкодна патрапіўшы ў суседні пакой з крамай, рабаўнікі выразалі частку сцяны "балгаркай" і ўвайшлі ў гандлёвую залу.
Напрыканцы працоўнага тыдня ў Гомелі абрабавалі адну з цэнтральных крам лічбавай тэхнікі з дапамогай "балгаркі".
Як паведамляе газета "Гомельскія ведамасці", злодзеі скарысталіся тым, што ў суседнім памяшканні з гандлёвай кропкай вядзецца рамонт офіса аднаго з банкаў і ўначы ён не ахоўваецца і, як высветлілася, нават не зачыняецца. Безперашкодна патрапіўшы ў суседні пакой з крамай, рабаўнікі выразалі частку сцяны "балгаркай" і ўвайшлі ў гандлёвую залу.
У выніку былі скрадзены ноўтбукі, фотаапараты ды іншая лічбавая тэхніка агульным коштам каля 40 мільёнаў рублёў і наяўныя грошы, якія засталіся на той момант у касе.