У Гомелі затрыманы адзін з арганізатараў Народнага сходу
Васіля Рэпніна затрымалі супрацоўнікі ДАІ.
Аўтаінспектар капітан Канапліцкі загадаў Васілю ехаць у Савецкі райаддзел міліцыі на той падставе, што мікрааўтобус, падобны да мікрааўтобуса Рэпніна, нібыта знаходзіцца ва ўгоне, інфармуе “Радыё Свабода”.
Нагадаем, што 8 кастрычніка, калі ў горадзе ладзіўся першы Народны сход, спадар Рэпнін развозіў запрашэнні. Тады яго таксама затрымлівала міліцыя. Чарговыя Народныя сходы павінны прайсці сёння.