У Гомелі з’явіўся першы дарожны знак з кітайскай мовай (фота)

Нягледзячы на тое, што ўсходнеазіяцкія інвестары займаюцца толькі невялікім кавалкам гомельскіх дарог (рэканструкцыяй адрэзку ад Жлобіна да Гомеля), у горадзе быў створаны адмысловы аддзел кіравання дадзенага праекту.

Сам інфармацыйны знак, усталяваны зусім нядаўна, прадубляваны на дзвюх мовах: па-кітайску і па-руску. Беларускай мове, відаць, месца на ім не знайшлося.