У гомельскім мястэчку Новае Жыццё з'явіўся памятны крыж

Акцыя памінання ахвяр сталінскіх рэпрэсій была прымеркаваная да Радаўніцы, паведамляе БелаПАН. Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, на гэтым месцы ў 1930—50-х гадах знаходзілася турма НКУС. У 1953 годзе турму знеслі, а на яе месцы зрабілі аўтадром.

Каб увекавечыць памяць нявінных ахвяраў, актывісты і ўсталявалі памятны крыж.