У Гомельскім раёне на тэрыторыі дзіцячага летніка адбыўся пажар

Здарэнне адбылося ўвечары 21 жніўня ў летніку "Прамень", паведамляе БелТА. Цалкам згарэла памяшканне, якое ніяк не выкарыстоўвалася. Таму пажарныя не сталі праводзіць эвакуацыю дзяцей з летніка. Зараз яны спрабуюць высветліць прычыну пажара.