У Горках гарэў інтэрнат, эвакуявалі дзесяткі чалавек (фота)
Пажар здарыўся позна вечарам 18 снежня.
Вось што распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі:
"Калі на месца прыехалі выратавальнікі, гарэў пакой-блок на першым паверсе, а задымленне было на ўсіх трох паверхах будынка. У пакоі, дзе адбыўся пажар, жыла жанчына, 1971 года нараджэння. Працаўнікамі МНС з дапамогай трохкаленных лесвіц былі выратаваныя 12 чалавек, з іх 6 дзяцей — з другога паверху. І эвакуявана 28 чалавек, сярод іх 5 дзяцей — з другога і трэцяга паверхаў. Усе эвакуяваныя і выратаваныя былі часова размешчаныя ў суседнім будынку інтэрната. Яны не заставаліся на вуліцы".
У выніку, пацярпелых не было. Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне лядоўні.

Фота — 112.by