У Горках заклікаюць захаваць дом Гарэцкага (фота)

Ва ўлётцы — інфармацыя пра жыццё класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага ў доме па вуліцы Агранамічнай. Нагадаем, што Міністэрства культуры адмовілася ўключыць дом у спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Пасля гэтага мясцовыя ўлады вырашылі яго знішчыць у рамках падрыхтоўкі да сёлетніх "Дажынак", паведамляе сайт horki.info.

Магілёўскі аблвыканкам у сваім пісьмовым адказе заявіў, што на месцы знішчанага дома ўсталююць архітэктурна-скульптурную кампазіцыю і добраўпарадкуюць прылеглую тэрыторыю.