У Гродна міліцыя сарвала пікет супраць датэрміновага галасавання

Пікет праходзіў каля будынку Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту. Актывісты трымалі ў руках плакат на якім было напісана: "Студент, не ходи на досрочное голосование!". Праз паўгадзіны да пікетоўшчыкаў пад’ехала міліцэйская машына. Калінкову і Семянчуку прапанавалі праехаць у Ленінскі РАУС, дзе ў іх праверылі дакументы, перапісалі даныя, пасля чаго адпусцілі., паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".