У Гродне каля пракуратуры затрымалі Аксану Пачобут і двух сябраў БАЖ

Раніцай 27 траўня Андрэй Фралоў і Ян Роман рабілі інтэрв’ю з жонкай журналіста Анджэя Пачобута Аксанай. Неўзабаве да іх выйшла служба аховы абласной пракуратуры і папрасіла ўсіх траіх прайсці ў будынак. Там з іх запатрабавалі пісьмовыя тлумачэнні, чаму здымалі ў гэтым месцы без дазволу. Яна Романа, Андрэя Фралова і Аксану Пачобут пратрымалі ў пракуратуры каля 40 хвілін і адпусцілі.

Нагадаем, што Анджэя Пачобута вінавацяць у “абразе” і “паклёпе” ў адносінах да кіраўніка краіны, яму пагражае ад 2 да 4 год турмы. Ад 7 красавіка Пачобут знаходзіцца ў Гродзенскім следчым ізалятары.