У Гродне на металалом здалі рэйкі, снарады і нават дарожны знак

Праверка паказала, што нярэдка нарыхтоўчымі пунктамі прымаюцца скрадзеныя дэталі вытворчай тэхнікі і абсталявання. У Гродне сярод металалома выявілі бакі для смецця, распіленыя рэйкі, вучэбныя артылерыйскія снарады і нават знак "Саступі дарогу".

Для падобных крадзяжоў спрыяльную глебу ствараюць высокія прыёмныя кошты (за кілаграм лома чорных металаў плацяць каля 2 тысяч рублёў) і невыкананне правілаў прыёму, адзначае газета "Рэспубліка".